У школе працуе музей гісторыі роднага краю, які быў арганізаваны 22 красавіка 1984 года па ініцыятыве вучняў і настаўнікаў школы.
Музей быў заснаваны з мэтай адраджэння народных традыцый, культуры і самабытнасці беларусаў, папулярызацыі народных промыслаў і прапаганды нацыянальных здабыткаў. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўсёды памятаць, што мы - беларусы, што жывем на зямлі беларускай, якая корміць і апранае нас, суцяшае і аберагае ў час нягод. Таму з'явілася патрэба стварыць музей гісторыі роднага краю.
Кіраўнікі музея:
№ п/п |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Пасада |
Год |
|
Галоўка Таццяна Мікалаеўна |
настаўніца |
1984-2000 |
|
Варабей Ніна Мікалаеўна |
настаўніца |
2000-2017 |
|
Кныш Аляксандр Уладзіміравіч |
настаўнік |
2017 - 2022 |
4. |
Свішч Людміла Ўладзіміраўна |
настаўнік |
2022 |
Музей размешчаны ў рэкрэацыі другога паверха. Яго плошча - 30 м2
Ён складаецца з трох залаў: "Аб генацыдзе беларускага народа", "Хлеб - аснова жыцця. Беларускі лён”, “Хата беларускага селяніна”.
На сённяшні дзень у музеі сабрана звыш 400 экспанатаў. Усе яны аформлены ў "Кнігу ўліку экспанатаў музея", дзе ўказваецца месца, час, тэхналогія вырабу і аўтар.
Найбольш каштоўныя экспанаты музея
№ п/п |
Назва экспанатаў |
Шыфр. нумар |
Захаванасць |
|
Бівень маманта |
1 |
здавальняюч., акрамя асобных краёў |
|
Кросны |
345 |
добрая |
|
Шлюбныя ўборы нявесты і жаніха |
328 329 |
добрая |
|
Ручнікі вышытыя |
330-339 |
добрая |
|
Карабаны |
283-285 |
добрая |
|
Жорны |
304 |
добрая |
Работа музея стымулюе выхаваўчае ўздзеянне педагагічнай традыцыі на школьнікаў, якая грунтуецца на аснове народнай педагогікі. Яе асноўнымі сродкамі з’яўляюцца:
-праца (фізічная, разумовая, этычная і эстэтычная) як крытэрый маральнай ацэнкі асобы, якая выхоўвае глыбокае пачуццё патрыятызму;
-народная гульня як адзін з найгалоўнейшых паказчыкаў народнай маралі;
-святы (каляндарна-аграрныя, сямейныя, рэлігійныя) як адлюстраванне своеасаблівага побыту і культуры беларускага народа.
Матэрыял падаецца правядзеннем экскурсій, а для ўзмацнення выхаваўчага значэння на базе музея праводзяцца:
– сустрэчы з майстрамі народных промыслаў;
– урокі-экскурсіі;
– выкарыстанне музейных прадметаў у якасці навучальных дапаможнікаў на ўроках;
– лекцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў;
– самастойная падрыхтоўка паведамленняў вучнямі для ўрокаў на зададзеную настаўнікам тэму;
– фальклорна-абрадавыя святы;
– праца на базе музея факультатыўных заняткаў, гурткоў, напісанне навуковых работ і ўдзел ў канферэнцыях;
– урокі малявання, гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры і інш.
Музей ажыццяўляе сувязь з Музеем Беларускага Палесся, ГА“БРСМ” і ГА“БРПА”, з школамі Пінскага раёна.