Старонка пытанняў і водгукаў

Я, Свішч Людміла Уладзіміраўна, кіраўнік музея, рада вітаць Вас на сайце нашай школы. Асабліва рады таму, што Вы завіталі ў наш віртуальны музей гісторыі роднага краю. На гэтай старонцы вы зможаце задаць пытанні, на якія мы паспрабуем даць адказы, паведаміць нам пра праблемы, з якімі вы сутыкнуліся падчас карыстання абноўленым інтэрфэйсам "Музей гісторыі роднага краю". Новыя ідэі і ўдасканаленні, безумоўна, вітаюцца! Вашы водгукі пра дзейнасць нашага музея мы таксама з задавальненнем будзем чакаць і публікаваць у гэтым раздзеле.