Важные документы

УСТАВ государственного учреждения образования «Берёзовичская средняя школа» Пинского района

развернуть

 

СТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыі

 «Бярозавіцкая сярэдняя школа» Пінскага раёна

 

УСТАВ

государственного учреждения образования

«Берёзовичская средняя школа» Пинского района

 

 

ГЛАВА 1.

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бярозавіцкая сярэдняя школа» Пінскага раёна (далей – Установа), створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 №1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання” і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 2. Заснавальнікам Установы (далей – Заснавальнік) з’яўляецца Пінскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Пінскі райвыканкам). Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны Заснавальнікам кіраваць дзейнасцю ўстановы адукацыі, з’яўляецца аддзел па адукацыі Пінскага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел па адукацыі).

Дзяржаўная рэгістрацыя ўстановы адукацыі як юрыдычнай асобы, унясенне змен і дапаўненняў у Статут здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.              Установа створана рашэннем Пінскага райвыканкама ад  10 лістапада 2009 г. № 933 у форме ўстановы на падставе дзяржаўнай маёмасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.

4.              Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна-прававой форме, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, самастойна нясе адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

5.              Установа адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідзіярную адказнасць па яе абавязацельствах нясе Заснавальнік.

6.              Маёмасць Установы знаходзіцца ва ўласнасці Пінскага раёна і замацоўваецца за Установай на праве аператыўнага кіравання. Паўнамоцтвы ўласніка маёмасці ажыццяўляе Пінскі раённы Савет дэпутатаў. Упаўнаважаны ім орган па кіраванні і распараджэнні маёмасцю – Пінскі раённы выканаўчы камітэт.

7.              Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, адпаведныя бланкі і штамп, рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

8.              Установа  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам

Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам установы адукацыі.                                                                                                     

9.              Змяненні і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках:

стварэння адасобленых структурных падраздзяленняў, прадстаўніцтваў, філіялаў;

змены ўласніка маёмасці;

змянення мэт і відаў дзейнасці, назвы, месца знаходжання, парадку ўтварэння маёмасці і размеркавання прыбытку, парадку салідарнай і субсідзіярнай адказнасці Заснавальніка, а таксама другіх фактычных абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь павінны змяшчацца ў заснавальных дакументах;

змянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якімі патрабуецца ўнясенне змен і дапаўненняў у заснавальныя дакументы, калі гэтым заканадаўствам іншыя тэрміны не ўстаноўлены.

10.          Месца знаходжання Установы: 225763, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, вёска Бярозавічы, завулак Школьны, дом 5.

11.          Поўная назва ўстановы адукацыі:

на беларускай мове: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бярозавіцкая сярэдняя школа» Пінскага раёна.

на рускай мове: государственное учреждение образования «Берёзовичская средняя школа» Пинского района.

Скарочаная назва ўстановы адукацыі:

на беларускай мове: Бярозавіцкая сярэдняя школа Пінскага раёна.

на рускай мове: Берёзовичская средняя школа Пинского района.

 

 

ГЛАВА 2.

ПРАДМЕТ, АСНОЎНАЯ МЭТА, ЗАДАЧЫ І ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ

 

12.          Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

Ва Установе рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі, адукацыйная праграма базавай адукацыі, адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі, засваенне вучнямі зместу якіх забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, праграма выхавання і аховы правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і па рашэнні райвыканкама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграма выхавання дзяцей, якія маюць неабходнасць у аздараўленні, і з мэтай спартыўнай падрыхтоўкі навучэнцаў можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту.

13.          Асноўнай мэтай Установы з'яўляецца: фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна і патрыёта Рэспублікі Беларусь, які паважае правы і свабоды чалавека, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, любові да Радзімы, сям'і  праз рэалізацыю дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.

14.          Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных першасных ведаў і навыкаў для выбару ў далейшым прафесіі;

фарміраванне і развіццё асобы школьнікаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, забеспячэнне авалодвання сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;

падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Установа, акрамя асноўных функцый, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа ажыццяўляць:

падрыхтоўку дзяцей да навучання на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыю навучання і выхавання для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома тымі вучнямі, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установы агульнай сярэдняй адукацыі;

атэстацыю ў парадку экстэрната вучняў, якія поўнасцю або часткова засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі або адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі самастойна, або ва ўстановах адукацыі, якія не прайшлі дзяржаўную акрэдытацыю, і з мэтай пацвярджэння гэтага пры наяўнасці ўважлівых прычын незасваення ўказаных праграм ва ўстановах адукацыі дапушчаны да атэстацыі ў парадку экстэрната;

эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць.

15.          Установа:

будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва;

узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

супрацоўнічае з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Ва Установе забаронена стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якія супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

16.          Установа ажыццяўляе наступныя віды адукацыйнай дзейнасці:

85200 Пачатковая адукацыя.

85310 Агульная сярэдняя адукацыя.

Можа ажыццяўляць іншыя віды эканамічнай дзейнасці:

85600 Дапаможныя адукацыйныя паслугі.

85590 Іншыя віды адукацыі, якія не ўключаны ў іншыя групоўкі.

85510 Адукацыя ў галіне фізічнай культуры, спорту і адпачынку.

85520 Адукацыя ў галіне культуры.

56290 Іншыя паслугі па грамадскаму харчаванню.

93110 Дзейнасць фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

93190 Іншая дзейнасць у галіне фізічнай культуры і спорту.

93290 Іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў.

82190 Дзейнасць па капіяванні, падрыхтоўцы дакументаў і іншая спецыялізаваная офісная дзейнасць.

01139 Вырошчванне агародніны, бахчавых, карняплодных, клубняплодных культур, іх насення і расады.

01192 Вырошчванне кветак.

49392 Іншыя перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам у нерэгулярных зносінах.

85530 Дзейнасць школ падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі вадзіцеляў транспартных сродкаў.

17.          Пры пашырэнні пераліку відаў дзейнасці Установа ў вызначаным парадку ўносіць адпаведныя змены ў свае ўстаноўчыя дакументы.

18.          Віды дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаванню, ажыццяўляюцца Установай пасля атрымання ў пэўным парадку  адпаведных ліцэнзій.

 

ГЛАВА 3.

СТРУКТУРА УСТАНОВЫ

 

19.         Да     структурных     падраздзяленняў     Установы    адносяцца:

бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-вопытны ўчастак, вучэбна-вытворчая майстэрня, цэнтр дапрызыўнай дапамогі, аздараўленчы лагер  і  іншыя структурныя падраздзяленні.

20.          Пункт  карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ствараецца з мэтай аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі навучэнцам, якія маюць ўстойлівыя або часовыя цяжкасці пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, і ажыццяўляе дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

21.           Вучэбна-вопытны ўчасткак – структурнае падраздзяленне Установы, што ствараецца з мэтай забеспячэння правядзення практычных работ па асновах і тэхналогіі вырошчвання раслін у адпаведнасці з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», для грамадска-карыснай працы, правядзення працоўнай практыкі.

22. Вучэбна-вытворчая майстэрня ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі працоўнага навучання, грамадска-карыснай працы.

Палажэнне об вучэбна-вытворчай майстэрні распрацоўваецца Установай.

23. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі як структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў і падрыхтоўкі іх да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, транспартных войсках, унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў, органах дзяржаўнай бяспекі, органах пагранічнай службы, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – воінскія фарміраванні), органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях (далей – ваенізаваныя арганізацыі), а таксама для падрыхтоўкі вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

24. Школа для рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, арганізуе структурнае падраздзяленне (аздараўленчы лагер) ў адпаведнасці з Палажэннем аб выхаваўча-аздараўленчай установе адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         

ГЛАВА 4.

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ 

 

25.          Установа, зыходзячы з  дзяржаўнай  гарантыі  правоў грамадзян

на атрыманне бескаштоўнай сярэдняй агульнай адукацыі, ажыццяўляе адукацыйны працэс, адпаведны тром ступеням адукацыі:

І ступень -  пачатковая адукацыя (I – ІV класы);

ІІ ступень - базавая адукацыя (V – ІX класы);

ІІІ ступень – сярэдняя адукацыя (X – XI классы).

Адукацыйны працэс у I і II класах па рашэнні аддзела па адукацыі можа здзяйсняцца на базе дашкольных устаноў.

26. Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца па навучальных гадах і павінен забяспечыць якасць адукацыі, ахову жыцця і здароўя вучняў у час адукацыйнага працэсу, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё іх творчых здольнасцей, уцягванне ў розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці, а таксама сацыяльна-педагагічную падтрымку вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

27. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях у тэрміны, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

28. На працягу навучальнага года для вучняў Установы ўстанаўліваюцца канікулы. Агульная працягласць канікул у перыяд правядзення вучэбных заняткаў павінна быць не менш за трыццаць каляндарных дзён, а для вучняў I і II класаў – не менш за 37 каляндарных дзён.

Працягласць летніх канікул павінна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў, а для навучэнцаў IX класаў – не менш за 10 каляндарных тыдняў.

Тэрміны канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

29. Вучэбныя заняткі праводзяцца ў першую змену.

30. Адукацыйный працэс пры ажыццяўленні навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня, які ўключае 5-дзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень. У рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў 5-11 класах і рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для вучняў 10-11 класаў. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных накірункаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

31. Адукацыйны працэс арганізуецца Установай з мэтай засваення вучнямі зместу наступных відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі:

адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі;

адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.

32. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэгламентуе адукацыйны працэс, і ўмовы, неабходныя для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, вызначана артыкулам 163 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

33. Пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляецца ў спецыяльных класах, класах інтэграванага навучання і выхавання.

34. Камплектаванне спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 14, 15, 18 артыкула 273 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

35. Ва Установе, размешчанай у сельскім населеным пункце, спецыяльны клас можа адкрывацца пры наяўнасці аднаго навучэнца з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры адсутнасці магчымасці арганізацыі навучання і выхавання ў класе інтэграванага навучання і выхавання.

36. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх, зацвярджаемай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

37. З мэтай фізічнага развіцця, удасканалення рухальнай актыўнасці вучняў, накіраванай на ўмацаванне іх здароўя, Установа да пачатку бягучага навучальнага года размяркоўвае вучняў з улікам стану здароўя па выніках іх медыцынскага абследавання ў арганізацыях аховы здароўя на асноўную медыцынскую групу, падрыхтоўчую медыцынскую групу, спецыяльную медыцынскую групу.

38. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ ажыццяўляецца сумесна для вучняў, якія аднесены па стану здароўя да асноўнай медыцынскай групы і падрыхтоўчай медыцынскай групы. Пры гэтым вучні асноўнай медыцынскай групы выконваюць патрабаванні вучэбнай праграмы без абмежаванняў, а вучні падрыхтоўчай медыцынскай групы – у адпаведнасці з індывідуальнымі рэкамендацыямі ўрача.  Вучэбныя заняткі на ІІІ ступені навучання, як правіла, праводзяцца паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат).

39. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ з вучнямі, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, ажыццяўляецца ў групах, напаўняльнасць кожнай з якой складае  не больш за 12 вучняў незалежна ад іх узросту, полу і дыягназу захворвання, з выкарыстаннем адпаведнай вучэбнай праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Колькасць груп і іх састаў на пачатак навучальнага года зацвярджаецца кіраўніком Установы.

40. Ва Установе павінна быць арганізавана поўная занятасць вучняў, вызваленых ад рухальнай актыўнасці на ўроку, аднесеных паводле стану здароўя да СМГ і прысутных на ўроку «Фізічная культура і здароўе», занятках «Гадзіна здароўя і спорту».

41. Ва Установе ўстанаўліваюцца наступныя формы заняткаў: вучэбны занятак і занятак. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак. Да вучэбных заняткаў адносяцца: урок, назіранне, вучэбнае праектаванне, экскурсія, вучэбна-палявыя зборы і іншыя вучэбныя заняткі. Да заняткаў адносяцца заняткі, якія праводзяцца дадаткова: факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі (для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), практычныя заняткі (працоўная практыка), грамадска-карысная праца.

42. На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца профільнае навучанне, якое дае магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесіянальнай накіраванасці (прафесіянальна арыентаваных курсаў) для арыентацыі на атрыманне педагагічных, ваенных, аграрных, інжынерных і іншых спецыяльнасцей, а таксама прафесійнае навучанне, якое дае магчымасць атрымаць прафесію рабочага (служачага).

На ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

43. Арганізацыя профільнага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі  рабочых (служачых) ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

44. Вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах, якія вызначаны вучэбным планам Установы для абавязковага вывучэння, дапаўняюцца самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

45. Вучням даецца магчымасць выбару факультатыўных заняткаў, у тым ліку для вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.

46. Факультатыўныя заняткі могуць быць арганізаваны ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі для вучняў іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праз сеткавую форму ўзаемадзеяння.

47. Вучэбныя гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам Установы на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

48. Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні. Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў зацвярджаюцца загадам кіраўніка Установы.

49. Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш за 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня ў кожным класе ў тыдзень і не з′яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

50. Штодзённая колькасць абавязковых вучэбных заняткаў ва Установе і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў і правілаў і гігіенічных нарматываў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кіраўніком Установы.

51. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку па асновах бяспекі жыццядзейнасці і радыяцыйнай бяспецы, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі плануюцца асобным раскладам, які зацвярджаецца  кіраўніком Установы.

52. Працягласць перапынкаў памiж абавязковымі вучэбнымі заняткамі, паміж абавязковымі вучэбнымі заняткамі і заняткамі, адзначанымі ў пункце 56   Палажэння аб агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Установай зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

53. Выхаваўчы працэс у пазаўрочны час з вучнямі здзяйсняецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку настаўнікамі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка. 

54. Установа праводзіць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу ў адпаведнасці з каляндарным планам правядзення фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў на бягучы навучальны год.

Спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца настаўнікамі І – ІV класаў, настаўнікамі, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, і іншымі настаўнікамі пасля праходжання iнструктажу па ахове працы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

55. Прыём асобы для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ва Установе ажыццяўляецца на падставе заявы яго законнага прадстаўніка (асобы) пры прад′яўленні ім (асобай) пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

56. Прыём асоб для залічэння ў I клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 66 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі на аснове заявы законных прадстаўнікоў непаўналетняга вучня, якая падаецца ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму, на свабодныя месцы – да 28 жніўня года прыёму.

Рашэнне аб залічэнні асоб ва Установу для навучання ў I класе афармляецца загадам кіраўніка не пазней за 31 жніўня года прыёму і даводзіцца да законнага прадстаўніка.

У I клас Установы прымаюцца асобы, якія пражываюць на тэрыторыі населеных пунктаў, замацаваных за Установай рашэннем Заснавальніка.

Пры наяўнасці свабодных месцаў ва Установу могуць прымацца (залічвацца) асобы незалежна ад месца іх жыхарства. Прыём на свабодныя месцы ва Установу асоб, якія не пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана гэта Установа, ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў гэтых асоб ва Установе.

57. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы, якую падае законны прадстаўнік непаўналетняй асобы (прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту 14 гадоў, ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў), пры прад’яўленні пасведчання аб агульнай базавай адукацыі, пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не предугледжана артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем, у перыяд з 12 чэрвеня па 10 жніўня года прыему.

58. Ва Установу для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі прымаюцца (залічваюцца) асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю.

Прыём (залічэнне) асоб у X клас сярэдніх школ для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, у XI клас - пры наяўнасці свабодных месцаў.

Прыём (залічэнне) асоб для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання ў сярэдніх школах ажыццяўляецца на падставе вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія абраныя для вывучэння на павышаным узроўні асобамі, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у конкурсе для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні у рамках арганізацыі профільнага навучання ў названых установах адукацыі, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

                    Рашэнне аб залічэнні асоб ва Установу для навучання і выхавання на III ступені ў Х класе афармляецца загадам кіраўніка Установы не пазней за 31 жніўня года прыёму, а асоб, адлічаных з устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да асоб (іх законных прадстаўнікоў).

59. Прыём асобы ў парадку пераводу па ініцыятыве яго законнага прадстаўніка з іншай установы агульнай сярэдняй адукацыі для прадаўжэння навучання і выхавання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведным класе ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка асобы і прад’яўленні асабовай карткі вучня і медыцынскай даведкі аб стане здароўя пры ўмове згоды кіраўніка Установы.

60. Прыём асобы ў парадку пераводу па ініцыятыве яго законнага прадстаўніка з іншай установы агульнай сярэдняй адукацыі для прадаўжэння навучання і выхавання на ІII ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў ХІ класе ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка асобы і прад’яўленні асабовай карткі вучня і медыцынскай даведкі аб стане здароўя пры ўмове згоды кіраўніка Установы.

61. Установа не мае права перашкаджаць пераводу асобы па ініцыятыве яго законнага прадстаўніка ў іншую ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэалізуе адпаведную адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, і атрымаўшага згоду гэтай установы агульнай сярэдняй адукацыі.

          62. Рашэнне аб залічэнні вучня ва Установу ў парадку пераводу для прадаўжэння навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведным класе афармляецца загадам кіраўніка Установы не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да яго законнага прадстаўніка.

          63. Перавод асоб у iншыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі або непацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі Установы, забяспечваецца Заснавальнікам са згоды законных прадстаўнiкоў асоб i па ўзгадненнi з установамі агульнай сярэдняй адукацыі, у якія пераводзяцца асобы для прадаўжэння навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведных класах.

64. Вучні адлічваюцца з Установы:

               64.1. пры атрыманні агульнай базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі;

               64.2. датэрмінова.

               65. Вучні адлічваюцца датэрмінова па ініцыятыве  законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня (вучня):

               65.1. у выпадку пераводу ў іншую ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі;

 65.2. у выпадку паступлення ва ўстанову прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі або ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі пасля завяршэння навучання ў X класе на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

                65.3. па асабістым жаданні.

           66. Вучні адлічваюцца датэрмінова па ініцыятыве Установы ў выпадку:

66.1. непаспяховасці па двух вучэбных прадметах, за выключэннем вучняў, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

66.2. непраходжання выніковай атэстацыі без уважлівых прычын па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

          66.3. працяглага адсутнічання (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на вучэбных занятках на працягу навучальнага года;

          66.4. сістэматычнага (паўторнага на працягу навучальнага года) невыканання або неадпаведнага выканання абавязкаў вучнем, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання.

          67. Вучні адлічваюцца датэрмінова па абставінах, незалежных ад іх волі і Установы, у выпадку:

67.1. ліквідацыі Установы;

67.2. рэарганізацыі Установы пры адсутнасці згоды законнага прадстаўніка вучня (вучня) на прадаўжэнне атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе;

67.3. уступлення ў законную сілу прыгавору суда, якім вучань асуджаны да пакарання, які выключае прадаўжэнне атрымання агульнай сярэдняй адукацыі;

67.4.смерці вучня.

68. Адлічэнне па ініцыятыве Установы непаўналетняга вучня, які засвойвае змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, дапускаецца толькі з паведамлення камісіі па справах непаўналетніх Пінскага райвыканкама, а непаўналетняга вучня, які засвойвае змест аднаго з відаў адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і не засвоіў змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, – толькі са згоды камісіі па справах непаўналетніх Пінскага райвыканкама.

69. Па рашэнні Заснавальніка навучанне і выхаванне вучняў I класаў Установы можа быць арганізавана на базе ўстановы дашкольнай адукацыі.

70. Кіраўнік Установы не мае права адмовіць у залічэнні ў Х клас асобам, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў гэтай Установе.

71. Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў  і  выпуск

вучняў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.

72.     Выпускнікам, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай базавай

адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі. Выпускнікі Установы, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

73.     Выпускнікам,   якія    засвоілі    вучэбныя    праграмы    агульнай

сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.  Выпускнікі Установы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з атрыманнем атэстата асобага ўзору, а за адменныя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі.

             Выпускнікам, якія засвоілі вучэбную праграму прафесійнай падрыхтоўкі, выдаецца пасведчанне аб прысваенні кваліфікацыйнага разрада (класа, катэгорыі) па прафесіі.

74.      Навучанне ва Установе здзяйсняецца на беларускай мове.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ва Установе з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх мовы, якія вывучаюцца, вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.

75.          Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе здзяйсняецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі.   

Штогод    на    падставе   Тыпавога    вучэбнага     плану    Установа

распрацоўвае вучэбны план, які зацвярджаецца кіраўніком па ўзгадненні з аддзелам па адукацыі. Арганізацыйна-выхаваўчая работа здзяйсняецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ва Установе.

76.          Харчаванне вучняў ва Установе арганізоўваецца ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі па графіку, які зацвярджаецца дырэктарам.

77.          Форма атрымання адукацыі ва Установе – вочная.

78.          Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі, ва Установе можа ажыццяўляцца падрыхтоўка іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

79.          Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ва Установе на спецыяльна арганізаваных занятках з дзецьмі (далей – заняткі), а таксама праз аказанне законным прадстаўнікам дзяцей кансультацыйнай дапамогі (далей – кансультацыі).

80.          Правядзенне заняткаў, кансультацый накіравана на забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодак і дарослых, фарміраванне асноў гатоўнасці да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Заняткі і кансультацыі праводзяцца па вучэбнай праграме, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

81.          Для правядзення заняткаў фарміруюцца класы. Рашэнне аб напаўняльнасці класаў прымаецца Заснавальнікам Установы або ўпаўнаважаным ім органам з улікам патрэбаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за гэтай Установай, пры захаванні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку нормаў плошчы на аднаго навучэнца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем навучэнцаў.

82.          Заняткі і кансультацыі праводзяцца ў час канікул, у тым ліку і летніх канікул. Тэрміны і працягласць іх правядзення, колькасць груп вызначаюцца Установай.

83.          Расклад заняткаў, кансультацый зацвярджаецца кіраўніком Установы і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.

84.          Заняткі, кансультацыі праводзяць педагагічныя работнікі Установы ў межах іх працоўнага часу з улікам устаноўленага аб'ёму педагагічнай работы.

 

ГЛАВА 5.

ПРАВЫ І АДКАЗНАСЦЬ УСТАНОВЫ

 

85.          Установа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

уносіць ва ўстаноўленым парадку ў аддзел па адукацыі прапановы па ўдасканаленні сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;

ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць,  у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі на падставе Палажэння аб платных паслугах, якое распрацавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пераліку платных паслуг, зацверджаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

86.          Установа нясе адказнасць:

за якасць дадзенай адукацыі і паслуг;

за захаванне і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы;

іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 6.

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

87.          Удзельнікамі адукацыйнага  працэсу ва Установе з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

88.          Вучні маюць права:

на адукацыю;

на прававую і сацыяльную абарону;

на навучанне на даму ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

на павагу да сваёй годнасці;

на дапамогу педагагічных работнікаў у авалодванні ведамі;

на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

на заахвочванне і ўзнагароду за поспехі ў вучобе і паводзінах, за ўдзел у грамадскім жыцці Установы і спорце;

на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

выбіраць і быць выбранымі ў органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання Установай;

прымаць удзел у размеркаванні заробленых Установай грашовых сродкаў;

іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

89.          Вучні абавязаны:

старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, Установы, падтрымліваць яе традыцыі;

паводзіць сябе з годнасцю, праяўляць павагу да малодшых, равеснікаў, старэйшых, быць міласэрным і чалавечным;

падпарадкоўвацца распараджэнням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых працаўнікоў Установы, рашэнням органаў самакіравання Установы і вучнёўскага самакіравання, патрабаванням дадзенага Статута;

прытрымлiвацца дзелавога стылю адзення: для хлопчыкаў             (юнакоў) – пiнжак, штаны, сарочка з кароткiмi i доўгiмi рукавамi, у зiмовы час у камплект можа ўваходзiць трыкатажны свiтэр; для дзяўчынак (дзяўчат) - пiнжак, штаны, камiзэлька, спаднiца, блузка з кароткiмi i доўгiмi рукавамi, сарафан, у зiмовы час у камплект можа ўваходзiць трыкатажны свiтэр.

90.          Вучню забараняецца:

насіць ва Установу і мець пры сабе небяспечныя прадметы, асабліва зброю, патроны, петарды і г.д.;

не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;

праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

правацыраваць бойкі ва Установе адукацыі, на тэрыторыі Установы адукацыі і на пазашкольных мерапрыемствах;

 не прысутнічаць на занятках без прычыны;

ужываць алкагольныя напоі, мець іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва Установе адукацыі і на мерапрыемствах ва Установе адукацыі;

курыць у памяшканнях і на тэрыторыі Установы адукацыі;

удзельнічаць у азартных гульнях як на ўроках, так і на перапынках;

дапускаць крадзеж, вандалізм, наносіць наўмысна шкоду школьнай маёмасці, уласнасці навучэнцаў і работнікаў Установы адукацыі;

сістэматычна не выконваць дамашнія заданні або выконваць іх нядобрасумленна;

насіць у памяшканні Установы адукацыі галаўныя ўборы;

прыносіць ва Установу адукацыі плэеры, мабільныя тэлефоны, іншыя каштоўныя рэчы і карыстацца імі без дазволу настаўніка;

парушаць класічны дзелавы стыль у вопратцы і знешнім выглядзе;

выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

91. Да педагагічных работнікаў Установы адносяцца асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю Установы, яе структурнымі падраздзяленнямі.

92. Да іншых работнікаў Установы адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

93.           Педагагічныя работнікі:

маюць права:

на ўстаноўленую нарматывамі поўную педагагічную нагрузку. Педагагічная нагрузка (педагагічная работа), аб’ём якой меншы, чым норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

на выбар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, форму і метады навучання і выхавання вучняў;

праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыментальную работу па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;

на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі;

на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі па выслузе гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

выбіраць і быць выбранымі ў органы самакіравання.

абавязаны:

якасна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць здольнасці і схільнасці вучняў;

аказваць уплыў на фарміраванне ў вучняў якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін;

выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

своечасова (не радзей аднаго разу ў тры гады) праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі;

якасна рыхтавацца да правядзення заняткаў і пазаўрочных мерапрыемстваў, планаваць сваю работу на год і кожны ўрок;

авалодваць высокімі маральнымі якасцямі;

паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў;

выконваць загады і ўказанні кіраўніка Установы і яго намеснікаў, рашэнні, прынятыя педагагічным саветам;

канкрэтныя абавязкі педагога вызначаюцца інструкцыяй адпаведнай пасады.

нясуць адказнасць:

за дакладнасць прадстаўленых дакументаў і звестак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

94.          Законныя прадстаўнікі вучняў:

могуць удзельнічаць у кіраванні Установай. У выпадку ўдзелу ў кіраванні Установай яны абавязаны выконваць патрабаванні дадзенага Статута і іншых нарматыўных і прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Установы;

          абавязаны ствараць умовы, неабходныя для паўнацэннага развіцця дзіцяці, прымаць неабходныя меры для атрымання дзіцём агульнай сярэдняй адукацыі, паважаць гонар дзіцяці і гонар другіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі.

Не дапускаецца ўмяшанне законных прадстаўнікоў вучняў Установы ў выбар педагагічным работнікам метадаў навучання, якія адпавядаюць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

95.          Педагагічныя работнікі, вучні, іх законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджванне памяшканняў і збудаванняў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.

 

ГЛАВА 7.

ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ

 

96.          Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, з дадзеным Статутам, Палажэннем аб адпаведным тыпе і (або) відзе ўстановы адукацыі, іншымі актамі  заканадаўства і  будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

97.          Установу ўзначальвае кіраўнік, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным  працэсам і бягучай дзейнасцю Установы. Кіраўнік і яго намеснікі арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў выканаўчых і распарадчых органаў, дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, аддзела па адукацыі.

Кіраўнік прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады начальнікам аддзела па адукацыі па ўзгадненні з Пінскім райвыканкамам.

Начальнік аддзела па адукацыі заключае з кіраўніком Установы кантракт, у якім вызначаюцца правы, абавязкі і адказнасць кіраўніка, умовы яго матэрыяльнага забеспячэння і вызвалення ад пасады, з улікам гарантый, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік можа быць вызвалены ад займаемай пасады да спынення тэрміну дзеяння кантракта на падставе, прадугледжанай ў кантракце, або ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

98.          Кіраўнік Установы:

          узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы;

          ажыццяўляе на аснове адзінаначалля кіраўніцтва дзейнасцю Установай і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач і функцый, якія стаяць перад Установай;

          выдае ў рамках сваіх паўнамоцтваў загады, арганізуе і правярае парадак іх выканання;

          здзяйсняе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, правядзеннем тэматычных і выніковых кантрольных работ;

          здзяйсняе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

          размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;

          заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Установы, па бягучым рамонце Установы, афармленні і гаспадарчаму напаўненню яе памяшканняў, збудаванняў і г. д.;

          заключае дагаворы на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;

          ажыццяўляе асабісты прыем грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

          удзельнічае ў пасяджэннях савета аддзела па адукацыі, у нарадах, якія праводіць начальнік аддзела па адукацыі, яго намеснікі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Установы;

          згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прымае меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да работнікаў Установы;

          у межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Установы, распараджаецца маёмасцю і нясе асабістую адказнасць за захаванне маёмасці і яго эфектыўнае выкарыстанне;

          прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;

          выступае асобай наймальніка ў калектыўных дагаворах з работнікамі Установы;

          ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

99.          Аплата працы кіраўніка Установы, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

100.     Службовыя абавязкі кіраўніка Установы зацвярджае начальнік аддзела па адукацыі.

101.     Асноўным     органам    самакіравання   Установы     з’яўляецца

педагагічны савет, які  ўзначальвае кіраўнік Установы.

Педагагічны савет Установы  ў  сваёй  рабоце  кіруецца  Палажэннем

аб педагагічным савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Ва Установе ствараюцца (могуць  стварацца)  савет па прафілактыцы

правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, метадычны  савет, апякунскі  савет і бацькоўскі камітэт, якія дзейнічаюць на падставе адпаведных палажэнняў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

102.     Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам, да кампетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

103.     Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з’яўляецца садзейнічанне Установе ў ажыццяўленні функцый Статута, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і схільнасцей вучняў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.

104.     Бацькоўскі камітэт выконвае наступныя функцыі: вучэбна-выхаваўчую (аказанне дапамогі ў вучобе і пазакласнай дзейнасці), культурна-масавую (арганізацыя экскурсій, паездак, наведванне тэатраў, выстаў і г. д.), спартыўна-турысцкую, прафарыентацыйную (дапамога ў правядзенні гутарак аб прафесіях, экскурсій на прадпрыемствы), гаспадарча-бытавую і функцыю карэкціроўкі сямейнага выхавання (работа з небяспечнымі сем’ямі).

 

ГЛАВА 8.

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ І

АПЛАТА ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ ШКОЛЫ

 

105.     Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), заключанымі згодна з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і службовымі інструкцыямі.

106.     Работнікі Установы маюць права ўдзельнічаць у кіраванні Установай, на абарону прафесійных інтарэсаў, асабістага гонару і годнасці.

107.     Штатны расклад Установы зацвярджаецца кіраўніком Установы на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у рамках сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы.

108.     На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных дакументаў, якія падцвярджаюць гэта.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

109.     Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім займацца дадзенай дзейнасцю забаронена рашэннем суда ці па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія маюць судзімасці. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў правапарушэнняў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

110.     Аплата працы работнікаў Установы здзяйсняецца згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб матэрыяльным стымуляванні, якое распрацоўваецца  Установай.

111.     Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

 

ГЛАВА 9.

МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА, ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ШКОЛЫ

 

112. Фінансаванне Установы, умовы і парадак ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даходы, расходавання сродкаў, атрыманых Установай ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, а таксама парадак фарміравання Заснавальнікам матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы і забеспячэння яе абнаўлення і развіцця вызначаны артыкуламі 144–149 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

113. Памяшканні Установы абсталёўваюцца мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання, якія неабходны для арганізацыі адукацыйнага працэсу, у адпаведнасці з пералікамі, зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі.

114. Установа нясе перад Заснавальнікам адказнасць  у  адпаведнасці

з  заканадаўствам  за  захаванне  і  эфектыўнае  выкарыстанне замацаванай

за імі маёмасці.

115.      Заснавальнік выдзяляе  Установе  неабходныя   ёй   пабудовы  і

памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі, іншую маёмасць, неабходную для выхавання і навучання.

Маёмасць, якая перададзена Установе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе права ўладання, выкарыстання і распараджэння ім у межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці.

116.     Маёмасць   Установы   складае   асноўныя   фонды  і  абаротныя

сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, вартасць якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе.

117.     Установа не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, якія выдзелены ёй па смеце.

118.     Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючым нарматывам з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і форм навучання.

119.     Фінансаванне Установы здзяйсняецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі.

Прыцягненне Установай дапаможных сродкаў не азначае паніжэння нарматываў і размераў яе фінансавання з бюджэту.

120.     Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з’яўляюцца:

          даход, атрыманы ад рэалізацыі прадукцыі, арэнды памяшканняў, выканання работ і аказання паслуг;

          дабрачынная дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

          сродкі апякунскага савета;

          іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

121.     Установа можа здзяйсняць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дапаможных адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэту.

Кошт дапаможных адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца кіраўніком Установы па ўзгадненні з аддзелам па адукацыі.

122.     Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку здзяйснення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць і расходуюцца па сметах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

123.     Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы здзяйсняецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, якія атрыманы ў выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, дабрачынных дапамог арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

124.     Установа дэлегуе начальніку аддзела па адукацыі права:

          здзяйсняць ад яе імя банкаўскія аперацыі, падпісваць фінансавыя дакументы;

          ва ўстаноўленым парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;

          выдаваць даверанасці, заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;

          прадстаўляць без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

 

ГЛАВА 10.

УЛІК, СПРАВАЗДАЧА І КАНТРОЛЬ ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЫ

 

125.      Здзяйсненне  фінансава-эканамічных,  бухгалтарскіх  функцый,

дзяржаўных закупак для Установы выконвае дзяржаўная ўстанова  “Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Пінскага раёна” на аснове дагавора аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі.

126.       Рэвізія     дзейнасці    Установы     праводзіцца     ў      парадку,

устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

127.     Прахожданне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі здзяйсняецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 11.

РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ

 

128.     Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі здзяйсняецца па рашэнні Заснавальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

129.     Установа можа быць ліквідавана ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па рашэнні:

заснавальніка;

эканамічнага суда;

органа, які рэгістрыруе.

130.     Парадак і працэдура ліквідацыі здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

131.     Пры ліквідацыі Установы маёмасць і фінансавыя сродкі Заснавальніка вяртаюцца яму.

132.     Установа лічыцца ліквідаванай з моманту ўнясення запісу аб ліквідацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

133.     Пры   ліквідацыі      або     рэарганізацыі    Установы     адукацыі

звольненым работнікам гарантуецца захаванне іх правоў і інтарэсаў у адпаведнасці з дзеючымі актамі заканадаўства.

134.     Па іншых пытаннях, якія не адлюстраваны ў дадзеным Статуце,

Установа арыентуецца на дзеючыя акты заканадаўства.

 

          ГЛАВА 12.

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

 

135.     Установа мае права па ўзгадненні з аддзелам па адукацыі ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і агульнаадукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі агульнасярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў вучняў і інш.).

136.     Установа мае права па ўзгадненні з аддзелам па адукацыі заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнаадукацыйнымі) па абмену педагагічнымі работнікамі і вучнямі, па стварэнні сумесных (асацыяваных) устаноў.

137.     Міжнароднае супрацоўніцтва Установа здзяйсняе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

 

свернуть