З гісторыі музея

У школе працуе музей гісторыі роднага краю, які быў арганізаваны 22 красавіка 1984 года па ініцыятыве вучняў і настаўнікаў школы.

Музей быў заснаваны з мэтай адраджэння народных традыцый, культуры і самабытнасці беларусаў, папулярызацыі народных промыслаў і прапаганды нацыянальных здабыткаў. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўсёды памятаць, што мы - беларусы, што жывем на зямлі беларускай, якая корміць і апранае нас, суцяшае і  аберагае ў час нягод.  Таму з'явілася патрэба стварыць музей гісторыі роднага краю.

Кіраўнікі музея:

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

          Пасада

    Год

Галоўка Таццяна Мікалаеўна

настаўніца

1984-2000

Варабей Ніна Мікалаеўна

настаўніца

2000-2017

Кныш Аляксандр Уладзіміравіч

настаўнік

2017

Музей  размешчаны ў рэкрэацыі другога паверха. Яго плошча -30 м2

Ён складаецца з трох залаў:"Хлеб - аснова жыцця", "Беларускі лён”, “Хата беларускага селяніна”.

На сённяшні дзень у музеі сабрана звыш 400 экспанатаў. Усе яны аформлены ў "Кнігу ўліку экспанатаў музея", дзе ўказваецца месца, час, тэхналогія вырабу і аўтар.

Найбольш каштоўныя экспанаты музея

№ п/п

Назва экспанатаў

Шыфр. нумар

Захаванасць

Бівень маманта

1

здавальняюч., акрамя асобных краёў

Кросны

345

добрая

Шлюбныя ўборы нявесты і жаніха

328

329

добрая

Ручнікі вышытыя

330-339

добрая

Карабаны

283-285

добрая

Жорны

304

добрая

Работа музея стымулюе выхаваўчае ўздзеянне педагагічнай традыцыі на школьнікаў, якая грунтуецца на аснове народнай педагогікі. Яе асноўнымі сродкамі з’яўляюцца:

-праца (фізічная, разумовая, этычная і эстэтычная) як крытэрый маральнай ацэнкі асобы, якая выхоўвае глыбокае пачуццё патрыятызму;
-народная гульня як адзін з найгалоўнейшых паказчыкаў народнай маралі;
-святы (каляндарна-аграрныя, сямейныя, рэлігійныя) як адлюстраванне своеасаблівага побыту і культуры беларускага народа.
Матэрыял падаецца правядзеннем экскурсій, а для ўзмацнення выхаваўчага значэння на базе музея праводзяцца:

– сустрэчы з майстрамі народных промыслаў;

– урокі-экскурсіі;

– выкарыстанне музейных прадметаў у якасці навучальных дапаможнікаў на ўроках;

– лекцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў;

– самастойная падрыхтоўка паведамленняў вучнямі для ўрокаў на зададзеную настаўнікам тэму;

– фальклорна-абрадавыя святы;

– праца на базе музея факультатыўных заняткаў, гурткоў, напісанне навуковых работ і ўдзел ў канферэнцыях;

– урокі малявання, гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры і інш.

Музей ажыццяўляе сувязь з Музеем Беларускага Палесся, ГА“БРСМ” і ГА“БРПА”, з школамі Пінскага раёна.