БЕНЕФІС РОДНАЙ МОВЕ

18.02.2023

          З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, 18 лютага вучаніца 8 класа Бярозавiцкай сярэдняй школы Дудзік Маргарыта прыняла ўдзел у "Бенефісе роднай мовы" . Свята адбылося ў літаратурна-краязнаў-чым музеі Якуба Коласа. Удзельнікамі бенефіса сталі пераможцы літаратурнага конкурсу "Гучы слова Коласа і Купалы". Адным з іх стала і Маргарыта, якая была ўзнагароджана дыпломам II ступені.
Ніводнага ўдзельніка і госця свята не пакінула раўнадушным. Як прыемна было чуваць з вуснаў дзяцей нашу прыгожую, мілагучную беларускую мову. З якой шчырасцю і любоўю вучні чыталі вершы нашых выдатных пісьменнікаў - Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Завяршэннем свята стала ўрачыстае ўручэнне дыпломаў. Пажадаем Маргарыце і ўсім удзельнікам літаратурнага конкурсу не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да пакарэння новых вяршынь.
Няхай жыве і квітнее, гучыць як мага часцей з вуснаў нашых вучняў родная БЕЛАРУСКАЯ МОВА !

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Свішч Л. У.