ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21.02.2023 21 лютага вучні Бярозавiцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы.
Вучні пачатковых класаў пагулялі ў гульню "Роднае слова", у якой паказалі выдатныя веды вуснай народнай творчасці, успомнілі выдатных пісьменнікаў, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі юных паэтаў. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у акцыі "Адгадай як мага больш слоў і атрымай падарунак". Акцыя захапіла не толькі вучняў, але і настаўнікаў. Ну і як жа абысціся без спаборніцтваў? Канешне не! За лепшага знаўца беларускай мовы змагаліся вучні 5 і 6 класаў у гульні "Размаўляем па-беларуску". Дзень атрымаўся насычаным і цікавым.
Са святам цябе, Родная мова!
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Свішч Л.У.,
Чугай Н.І.