ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. ЧАЦВЕР

22.09.2022
         22 верасня ў Бярозавіцкай сярэдняй школе ў рамках Тыдня роднай мовы прайшоў кулінарны фэст “Беларуская кухня” для вучняў 6-8 класаў.Вучні прадставілі самыя любімыя беларускія стравы сваёй сям’і, падзяліліся рэцэптамі іх прыгатавання, дакрануліся да побыту і культуры продкаў, беларускіх народных традыцый, звычаяў.Даведаліся, што нашы
беларусы вядомы сваёй гасціннасцю. А яшчэ вучні з цікавасцю пазнаёміліся з нацыянальнымі стравамі, назваў якіх не ведалі і ніколі не каштавалі. Фэст атрымаўся цікавым, прыгожым, смачным, самабытным і пакінуў шмат станоўчых эмоцый у вучняў.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Свішч Л.У.