ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. ПАНЯДЗЕЛАК

19.09.2022
          У панядзелак, 19 верасня, у нашай школе адбылася святочная лінейка, прысвечаная адкрыццю Тыдня роднай мовы.
У гэты дзень у кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава літаратуры на роднай мове “Сэрцам роднага слова краніся”.
          Таксама была праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У гэты дзень вучні і настаўнікі стараліся размаўляць толькі на беларускай мове. У рамках акцыі вучні таксама прынялі актыўны ўдзел у стварэнні калажа на
тэму “Маё любімае беларускае слова”.
 
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Свішч Л.У.