Дзень роднай мовы

26.02.2019

22 лютага 2019 года навучэнцы ўстановы адукацыі 5-7 класаў  разам з класнымі кіраўнікамі  сабраліся на інтэлектуальна-пазнавальнае мерапрыемства "Турнір знаўцаў  беларускай мовы", прысвечанае Міжнароднаму  дню роднай мовы.

У час  турніру многія  ўдзельнікі змаглі выявіць добрыя веды ў разуменні адпаведнікаў фразеалагічных выразаў у беларускай і рускай мовах, у падборы  правільнага варыянту беларускіх прыказак і прымавак. Некаторыя цяжкасці  выклікалі заданні на вызначэнне лексічнага значэння ўстарэлых слоў і пераклад слоў з рускй мовы на беларускую.

Час  прайшоў непрыкметна. Капітаны каманд на рэфлексійным этапе падкрэслілі, што такія турніры вельмі цікавыя, займальныя, даюць стымул для пазнання і вывучэння беларускай мовы, адкрываюць магчымасці творчых здольнасцей, умацоўваюць камандны дух.

Чугай Н. І., класны кіраўнік 7 класа