Дзень роднай мовы

20.02.2016

     Родная мова шмат не патрабуе, але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак...

     Менавіта з такою высноваю пагадзіліся вучні нашай школы, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні 5 - 6 класаў прадэманстравалі свае веды і творчыя здольнасці ў гульні- спаборніцтве "Роднае слова ірвецца ў сэрца". Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел ў конкурсе чытальнікаў "Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова..."

    Цікава і змястоўна прайшла экскурсія ў Літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа, пад час якой дзеці яшчэ раз далучыліся да духоўных скарбаў роднай мовы і свайго краю.