Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

15.12.2016

З 5 па 9 снежня ў школе прайшлі ўрокі і мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Вучні 8-11класаў рыхтавалі сценгазеты, 5-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў да твораў паэта.

10 снежня ўсе жадаючыя наведалі літаратурную гасцёўню “Максімава зорка гарыць над Беларуссю”, дзе вучні яшчэ раз дакрануліся  не толькі да біяграфічных звестак, але з вялікім задавальненнем паслухалі і вершы паэта, і песні на яго словы.