Экскурсія ў Цэнтр традыцыйнай культуры і быту “Спадчына Палесся”

18.02.2017

18 лютага 2017 года навучэнцы нашай школы наведалі Цэнтр традыцыйнай культуры і быту “Спадчына Палесся” ў в. Мерчыцы.

Дзеці з вялікім задавальненнем слухалі цікавую і змястоўную экскурсію, пра нялёгкае жыццё палешукоў, пра іх быт.

Акрамя таго, вучні  самі паспрабавалі свае сілы ў ткацтве, пагулялі ў народныя гульні і, нават, не пабаяліся пад кіраўніцтвам работнікаў цэнтра станцаваць “Падэспань” і “Лявоніху”…

А якімі смачнымі былі аладкі з травяным чаем!