Дзень роднай мовы

21.02.2017

     “Мова мілагучная мая…”

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў  і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

М.Танк

Менавіта гэтыя  радкі Максіма Танка  вельмі выразна перадаюць  тыя погляды на нашу родную беларускую мову, з якімі згодны ўсе удзельнікі разнастайных мерапрыемстваў, якія былі праведзены ў нашай школе сёння   21 лютага, калі ў свеце адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы.

Усе: і вучні, і настаўнікі — з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляем ва ўстанове і дома па-беларуску”.  Асабліва хочацца  адзначыць конкурс выразнага чытання для навучэнцаў 2-7 класаў  “Мова мілагучная мая…” і конкурс сценгазет  для вучняў 5-11 класаў “Багата, родная ты мова”.

Цікава і займальна прайшоў турнір эрудытаў “Вандроўка  ў родную мову”.  Дзеці яшчэ раз далучыліся да роднай спадчыны. У форме гульні яны змаглі праверыць свае веды па фанетыцы, лексіцы, фразеалогіі і граматыцы беларускай мовы.

Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. Настаўнікі і вучні школы  яшчэ раз адчулі гонар за сваю мову.