Гульня-віктарына "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"

06.04.2024

         Для вучняў малодшых класаў прайшла гульня-віктарына " Жыву ў Беларусі і тым ганаруся ". Мерапрыемства накіравана на фарміраванне ў вучняў патрыятызму, пачуцця любові і адданасці Радзіме, павагі да гістарычнага мінулага сваёй краіны. Патрыёт-гэта чалавек, які любіць сваю Радзіму, паважае традыцыі сваёй краіны, яе гісторыю і культуру.
        У гульні прынялі ўдзел 2 каманды: "Васількі" і "Буслікі". У час гульні-віктарыны былі праведзены наступныя конкурсы: " Абарона назвы каманды", "Есць такая зямля", "Славутасці зямлі роднай", "Мова беларуская мая" і т.д, адказалі на пытанні віктарыны "Мая Беларусь". Падчас віктарыны удзельнікі набылі новыя веды і масу дадатных эмоцый.

Бурман Ж.У.