"Хлеб - аснова жыцця"

Ежа з'яўляецца важнейшым этнакультурным паказчыкам, яна дае нам уяўленне аб народзе, яго звычаях.

 Луста шэрага хлеба - гэта цудоўнае вынаходніцтва чалавецтва. Хлеб вызначаў матэрыяльны дастатак, духоўнае жыццё хлебароба.

Аснову харчавання ў нашай вёсцы складаў жытні (чор­ны) хлеб. Вось чаму ў нашым музеі такое вялікае значэнне мае гэтая зала. Справа на сцяне выява бяскрайняга жытневага поля. Тут жа стаяць снапы жыта, ячмяню, аўса, пшаніцы. У куце - цапы, драўляныя вілы, лапаты, серп. Справа - дзяжа, у якой расчыняліцеста, лапата, на якой сажалі  хлеб у печ. У левым куце стаяць рабочыя жорны для атрымання мукі, каля ix ступа, дзе таўклі крупы. Экспануюцца саламяныя, лазовыя кашы, карзіны, карабаны, у якіх захоўвалі зерне, крупы, муку. Ёсць тут i гарчыкі, сеўнікі для пасеву збожжа.