"Хата беларускага селяніна"

Хата мае невялікія памеры 4x3 м. Пры ўваходзе ў хату справа размяшчаецца печ з комінам, у вуглу каля печы знахадзіцца качарэжнік - месца, дзе стаяць чапяла, памяло, вілкі для гаршкоў, мяцелка. Над печчу вісіць цыбуля, ляжаць валка i качалка. Супраць печы размяш­чаецца гаспадарчы кут, дзе каля дзвярэй можна ўбачыщ маслабойку, сальніцу, апалкі, даёнку. Далей уздоўж сцяны стаіць шырокая лава. На сцяне вісіць драўляная ку­хонная паліца з посудам: гаршкамі розных памераў, місамі, збанамі для малака, лыжкамі. Тут жа на сцяне крук, дзе вісіць ручнік, якім выціралі рукі. За печчу - за­пек, на якім ляжыць сяннік, засланы тканай посцілкай. Побач дзіцячая калыска, падвешаная пад столь. Над запекам уздоўж сцяны замацавана жэрдка, дзе вісіць адзенне, каля запека ляжаць лыка i лапці, а ў кутку стаіць невялікі куфэрак. Найбольш шаноўнае месца ў хаце - покуць (красны кут). Покуць выконвала важную ролю ў паўсядзённых звычаяхі абрадах. На покуцівісіць абраз, упрыгожаны ўзорным ручніком, за ім пучкі асвечаных у царкве жытневых каласоў, зёлак вярбы. На покуці стаіць стол, засланы абрусам, на ім хлеб, прыкрыты ручніком. Над сталомвісіць лямпа-газніца. Сцены хаты і столь пабелены. На сценах - рамкі з фотаздымкамі, упрыгожа­ныя ручнікамі. У хаце два невялікіх акенцы, завешаных вышытымі фіранкамі. Падлога вымазана глінай, на ёй ляжаць тканыя ходнікі.