"Беларускі лён"

 У нашай мясцовасці матэрыялам для адзення служыла сыравіна - лён, пянька, воўна, аўчына, скура.

У музеі прадстаўлены 2 віды сыравіны: лён i воўна.

Лён з галоўкамі, абкалочаны, вылежаны. Сабраны ўсе прылады працы для апрацоўкі лёну i для вырабу ільняной тканіны: церніца (льнамялка), трапала з трапачкай, грабяні для часання лёну, чаўнок, ціўка, прасніца з кудзеляй, верацёна з ніткамі, потак, снавальніца, кросны. На стэндзе ўзоры палатна: кужэльнае, радавое, ручніковае, кудзельнае.

Экспануецца традыцыйнае адзенне, якое дзеліцца на мужчынскае i жаночае, летняе i зімовае, паўсядзеннае i святочнае.

Мужчынскае адзенне: нагавіцы з грубага зрэбнага па­латна з вузкімі калошвамі, кашуля, якую насілі навы­пуск паверх штаноў, пад пояс, доўгія рукавы засуквалі у час работы. На галаве - саламяны капялюш. Верхняе зімовае адзенне - сэрдак.

Жаночае адзенне: святочнае і паўсядзеннае.

Яго складаюць доўгая палатняная кашуля з кужэльнага палатна са стаячым каўнерыкам, на рукавах манжэты. Святочная кашуля ўпрыгожана вышытым арнаментам. Спадніца для паўсядзеннага адзення пашыта з палатна, святочная - з узорнага сукна чырвонага колеру з вертыкальнымі палоскамі розных колераў, святочная блакітная хустка. Кампанентам адзення з'яўляўся фартух. Зімовае адзенне: курта. У гэтай зале ёсць i вясельнае адзенне жаніха i нявесты.

Тут жа прадстаўлены ручнікі сярэдзіны  ХІХ-ХХ стагоддзяў.