Хата мае невялікія памеры 4x3 м. Пры ўваходзе ў хату справа размяшчаецца печ з комінам, у вуглу каля печы знахадзіцца качарэжнік - месца, дзе стаяць чапяла, памяло, вілкі для гаршкоў, мяцелка. Над печчу вісіць цыбуля, ляжаць валка i качалка. Супраць печы размяшчаецца гаспадарчы кут, дзе каля дзвярэй можна ўбачыщ маслабойку, сальніцу, апалкі, даёнку. Далей уздоўж сцяны стаіць шырокая лава. На сцяне вісіць драўляная кухонная паліца з посудам: гаршкамі розных памераў, місамі, збанамі для малака, лыжкамі. Тут жа на сцяне крук, дзе вісіць ручнік, якім выціралі рукі. За печчу - запек, на якім ляжыць сяннік, засланы тканай посцілкай. Побач дзіцячая калыска, падвешаная пад столь. Над запекам уздоўж сцяны замацавана жэрдка, дзе вісіць адзенне, каля запека ляжаць лыка i лапці, а ў кутку стаіць невялікі куфэрак. Найбольш шаноўнае месца ў хаце - покуць (красны кут). Покуць выконвала важную ролю ў паўсядзённых звычаяхі абрадах. На покуцівісіць абраз, упрыгожаны ўзорным ручніком, за ім пучкі асвечаных у царкве жытневых каласоў, зёлак вярбы. На покуці стаіць стол, засланы абрусам, на ім хлеб, прыкрыты ручніком. Над сталомвісіць лямпа-газніца. Сцены хаты і столь пабелены. На сценах - рамкі з фотаздымкамі, упрыгожаныя ручнікамі. У хаце два невялікіх акенцы, завешаных вышытымі фіранкамі. Падлога вымазана глінай, на ёй ляжаць тканыя ходнікі.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Пинского районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
«Березовичская средняя школа» Пинского района